Радзіма мая -гэта Гродна,
Прыгожы Прынёманскі край,
Люблю цябе, горад мой родны,
Зямны асабісты мой рай.
Помніць усё сівы Нёман
Вякамі тут людзі жылі
Ятвягаў, літвінаў плямёны,
Князі, цары, каралі…
Крыжацкае войска слаўна разбіта,
Ліхі перамог ураджай.
Вялікае Княства, і Рэч Паспаліта,
І “Северо-Западный край”.
Раскрый таямніцу, Гародня,
Ты княжаскі значны фарпост?
Часціна ты польскіх крэсаў усходніх
Ці плану нямецкага “Ост”?
Старонкі гісторыі Гродна
Парою як яркія сны,
А летапіс пішуць народны
Радзімы заходняй сыны.
Пра лёс Беларусі Заходняй
Вядома по кнігах, маўляў,
Па вуліцах старай Гародні
Максім Багдановіч гуляў.
Заходняя кропка на карце,
Як музыка назвы твае-
Гародня, Гардінас, Гартэн,
Душа як па нотах пяе.
Карэння магутнага дуба-
Славутыя Гродна сыны.
Трубяць гарадзенскія трубы
Каложскія звоняць званы.
Заведующий женской консультацией ГУЗ ГП №7 Кудерко А.П.